Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

thrill2 [θrɪl] v. хвалява́ць; хвалява́цца; казыта́ць не́рвы, узру́шваць;

thrill with joy заміра́ць ад ра́дасці;

thrill with admiration млець ад захапле́ння

be thrilled to bits infml быць ве́льмі задаво́леным

thriller [ˈθrɪlə] n. сенсацы́йны рама́н або́ фільм, баяві́к; тры́лер;

a thriller writer а́ўтар баевіко́ў

thrilling [ˈθrɪlɪŋ] adj. хвалю́ючы, захапля́льны;

a thrilling detective story вострасюжэ́тны дэтэкты́ў

thrive [θraɪv] v. (thrived or throve, thrived or thriven) (on) квітне́ць, бу́йна расці́, рабі́ць по́спехі;

He throve on trade. Ён разбагацеў гандлюючы.

thriven [ˈθrɪvn] p.p.thrive

throat [θrəʊt] n.

1. го́рла, гло́тка; гарта́нь;

a lump in one’s throat камя́к у го́рле;

I have a sore throat. Мне баліць горла;

clear one’s throat адка́шлівацца

2. ву́зкі прахо́д; жарало́ вулка́на, гарлаві́на

cut one’s own throat шко́дзіць сабе́, рабі́ць сабе́ шко́ду;

jump down smb.’s throat не дава́ць каму́-н. і сло́ва сказа́ць

throb1 [θrɒb] n. стук, пульса́цыя, хвалява́нне;

throbs of joy ра́даснае хвалява́нне;

throbs of one’s heart біццё сэ́рца

throb2 [θrɒb] v.

1. (with) мо́цна бі́цца, пульсава́ць;

The heart throbs with excitement. Сэрца калоціцца ад хвалявання.

2. трэ́сціся, трапята́ць, калыха́цца;

The leaves are throbbing in the wind. Лісце трапечацца ад ветру.

throes [θrəʊz] n. pl. паку́ты;

the throes of childbirth паку́ты пры ро́дах

in the throes of smth. infml у паку́тах чаго́-н.

thrombosis [θrɒmˈbəʊsɪs] n. med. трамбо́з