Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

symmetry [ˈsɪmətri] n.

1. сіме́трыя

2. гармо́нія;

the stately symmetry of her figure гармані́чная ве́лічнасць яе́ фігу́ры

sympathetic [ˌsɪmpəˈθetɪk] adj.

1. (to/towards) спачува́льны, спага́длівы, добразычлі́вы, зычлі́вы; прыхі́льны;

a sympathetic smile спачува́льная ўсме́шка

2. сімпаты́чны;

I don’t find her very sympathetic. Я не лічу яе сімпатычнаю.

3. (to) адабра́льны;

She wasn’t sympathetic to our request. Яна не адклікнулася на нашу просьбу.

sympathize, BrE -ise [ˈsɪmpəθaɪz] v. (with)

1. спачува́ць (каму-н.), шкадава́ць (каго-н.);

I sympathize with your feelings. Я падзяляю вашы пачуцці.

2. сімпатызава́ць, до́бра ста́віцца (да каго-н.);

sympathize with smb.’s ambition адабра́ць чые́-н. імкне́нні

sympathizer, BrE -iser [ˈsɪmpəθaɪzə] n. прыхі́льнік; падпява́ла

sympathy [ˈsɪmpəθi] n.

1. (for/towards/with) сімпа́тыя; прыхі́льнасць;

feel sympathy for smb. сімпатызава́ць каму́-н.;

I know you are in sympathy with them. Я ведаю, вы ставіцеся да іх прыхільна.

2. звыч. pl. спага́да, спачува́нне;

a man of wide sympathy спага́длівы чалаве́к;

a letter of sympathy спачува́льны ліст;

stir up sympathy выкліка́ць спачува́нне;

You have my deepest sympathies. Прыміце мае самыя глыбокія спачуванні.

3. узаемаразуме́нне; блі́зкасць ду́ш, зго́днасць; ро́днасць

be in sympathy with smb./smth. fml быць у по́ўнай зго́дзе з кім-н./чым-н.,

be out of sympathy/have no sympathy with smb. fml быць у разла́дзе з кім-н.;

We are out of sympathy. Мы не разумеем адзін аднаго.

sympathy strike [ˈsɪmpəθiˌstraɪk] n. забасто́ўка саліда́рнасці

symphonic [sɪmˈfɒnɪk] adj. сімфані́чны;

a symphonic poem сімфані́чная паэ́ма

symphony [ˈsɪmfəni] n.

1. сімфо́нія;

a symphony concert сімфані́чны канцэ́рт;

a symphony orchestra сімфані́чны арке́стр

2. гармо́нія (колераў, гукаў і да т.п.)

symposium [sɪmˈpəʊziəm] n. (pl. symposiums or symposia)

1. (on) сімпо́зіум; нара́да па які́м-н. спецыя́льным пыта́нні

2. збо́рнік арты́кулаў ро́зных а́ўтараў на агу́льную тэ́му;

contribute to a symposium пада́ць арты́кул у збо́рнік

symptom [ˈsɪmptəm] n.

1. сімпто́м;

symptoms of pneumonia сімпто́мы пнеўмані́і

2. зне́шняя прыкме́та;

premonitory symptoms of an earthquake прыкме́ты, які́я папярэ́джваюць пра землятру́с