Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

signet ring [ˈsɪgnətˌrɪŋ] n. пярсцёнак з пяча́ткаю

significance [sɪgˈnɪfɪkəns] n.

1. значэ́нне, сэнс;

What’s the significance of this symbol? Што азначае гэты сімвал?

2. зна́чнасць, ва́жнасць;

a matter оf great significance спра́ва вялі́кай ва́жнасці;

attach significance надава́ць значэ́нне

significant [sɪgˈnɪfɪkənt] adj.

1. зна́чны, ва́жны; істо́тны

2. шматзна́чны, выра́зны;

a significant look выра́зны по́зірк

significantly [sɪgˈnɪfɪkəntli] adv.

1. зна́чна

2. ва́жна, выра́зна

signification [ˌsɪgnɪfɪˈkeɪʃn] n. ling., fml змест, значэ́нне;

the signifi cation of the word значэ́нне сло́ва

signify [ˈsɪgnɪfaɪ] v.

1. fml зна́чыць, азнача́ць, мець значэ́нне;

It doesn’t signify. Гэта не мае значэння.

2. пака́зваць, выка́зваць;

signify one’s agreement by nodding пака́зваць сваю́ зго́ду кіўко́м галавы́

signpost [ˈsaɪnpəʊst] n. паказа́льнік даро́г, паказа́льны слуп

sign language [ˈsaɪnˌlæŋgwɪdʒ] n.

1. мо́ва жэ́стаў

2. ling. кінеты́чная мо́ва