Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

designate [ˈdezɪgneɪt] v. fml

1. вызнача́ць;

designate the boundaries устанаві́ць ме́жы

2. вылуча́ць; прызнача́ць (на пасаду, пост)

designation [ˌdezɪgˈneɪʃn] n. fml

1. прызначэ́нне, вылучэ́нне (на пасаду, пост)

2. ты́тул

3. ling. на́зва, найме́нне, абазначэ́нне

designer [dɪˈzaɪnə] n.

1. дыза́йнер; мадэлье́р

2. канстру́ктар

desirable [dɪˈzaɪərəbl] adj. пажада́ны, жада́ны;

It is desirable that he should do it. Пажадана, каб ён гэта зрабіў.

desire1 [dɪˈzaɪə] n.

1. жада́нне; хаце́нне

2. пра́га

3. прадме́т жада́ння;

He got all his desires. Усе яго жаданні збыліся.

desire2 [dɪˈzaɪə] v. жада́ць, хаце́ць

leave a lot/much/smth. to be desired быць непрыма́льным;

It leaves much to be desired. Вымушае жадаць лепшага.

desk [desk] n.

1. пісьмо́вы стол; канто́рка;

He has a desk job. Ён чыноўнік.

2. па́рта (у школе)

3. пункт (даведачны)

desktop [ˈdesktɒp] adj. насто́льны;

a desktop computer насто́льны камп’ю́тар;

desktop publishing насто́льная палігра́фія

desk clerk [ˈdeskˌklɑ:k] n. AmE клерк (у гатэлі)

desolate [ˈdesələt] adj.

1. пакі́нуты; запу́шчаны, занядба́ны; асіраце́лы, сіратлі́вы

2. адзіно́кі; забы́ты