Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

collection [kəˈlekʃn] n.

1. збор;

a collection of poems збо́рнік ве́ршаў

2. збіра́нне;

the collection of mail выма́нне лісто́ў/пі́сьмаў з пашто́вай скры́нкі

3. кале́кцыя

4. грашо́вы збор

collective [kəˈlektɪv] adj. калекты́ўны, суме́сны;

a collective agreement калекты́ўны дагаво́р, калекты́ўная дамо́ва;

collective security калекты́ўная бяспе́ка

collector [kəˈlektə] n.

1. збо́ршчык;

a ticket collector кантралёр

2. калекцыяне́р

college [ˈkɒlɪdʒ] n.

1. кале́дж

2. універсітэ́цкі кале́дж

3. кале́гія

collide [kəˈlaɪd] v. сту́кнуцца, уда́рыцца адно́ аб адно́; сутыкну́цца;

Our interests collided. Нашы інтарэсы сутыкнуліся.

collider [kəˈlaɪdə] n. tech. кала́йдар, паскара́льнік часці́ц

collie [ˈkɒli] n. ко́лі, шатла́ндская аўча́рка

collision [kəˈlɪʒn] n. калі́зія, сутыкне́нне, канфлі́кт

collocate [ˈkɒləkeɪt] v. ling. спалуча́цца

collocation [ˌkɒləˈkeɪʃn] n. ling. спалуча́льнасць; спалучэ́нне (слоў);

a dictionary of collocations сло́ўнік спалуча́льнасці; сло́ўнік фразеалагі́змаў