Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

beast [bi:st] n.

1. lit. звер;

a wild beast fml дзі́кі звер;

a beast of prey драпе́жнік

2. infml звяру́га, скаці́на, свіння́

3. : a beast of a job infml ве́льмі непрые́мная рабо́та

beastly [ˈbi:stli] adj. BrE, infml непрые́мны, жахлі́вы, бры́дкі, брыдо́тны;

What beastly weather! Надвор’е – сабаку не выганіш!; Не надвор’е, а жах!

beat [bi:t] v. (beat, beaten)

1. біць, сту́каць

2. біць, збіва́ць, лупцава́ць;

beaten to death збі́ты да сме́рці

3. быць ле́пшым;

Nothing beats home cooking. Нічога не параўнаеш з хатняй ядой.

4. бі́цца, пульсава́ць (пра сэрца і да т.п.)

5. узбіва́ць (вяршкі, яйкі і да т.п.)

beat about the bush BrE разво́дзіць антымо́ніі;

beat the air ≅ таўчы́ ваду́ ў сту́пе;

beat the clock зако́нчыць за́гадзя (што-н.);

beat one’s way AmE, infml е́хаць за́йцам;

off the beaten track у чо́рта на рага́х; невядо́ма дзе

beaten [ˈbi:tn] p.p.beat

beaten-up [ˌbi:tnˈʌp] adj. разбі́ты, зно́шаны, што мно́гае паба́чыў;

his beaten-up old car infml яго стара́я разбі́тая машы́на

beater [ˈbi:tə] n.

1. выбіва́лка; узбіва́лка;

an egg beater ве́нчык для ўзбіва́ння я́ек

2. AmE драндуле́т (пра стары аўтамабіль)

beatific [ˌbi:əˈtɪfɪk] adj. fml ве́льмі шчаслі́вы, шча́сны

beatification [biˌætɪfɪˈkeɪʃn] n. кананіза́цыя

beatify [biˈætɪfaɪ] v. кананізава́ць

beating [ˈbi:tɪŋ] n.

1. біццё, лупцо́ўка

2. infml разгро́м

3. біццё (сэрца)