Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

alcoholism [ˈælkəhɒlɪzəm] n. алкагалі́зм; алкаго́льная зале́жнасць; п’я́нства

alcove [ˈælkəʊv] n. алько́ў; ні́ша

alder [ˈɔ:ldə] n. bot. во́льха, але́шына;

an alder gro ve але́шнік, альхо́ўнік, альша́нік, альшэ́ўнік

alderman [ˈɔ:ldəmən] n. (pl. -men) о́лдэрмен, член муніцыпалітэ́та

ale [eɪl] n.

1. эль (гатунак піва)

2. dated пі́ва

alert1 [əˈlɜ:t] n. трыво́га; сігна́л трыво́гі; перасцяро́га;

be on the alert быць напагато́ве

alert2 [əˈlɜ:t] adj.

1. пі́льны, асцяро́жны

2. бо́рзды, жва́вы, шпа́ркі

alert3 [əˈlɜ:t] v.

1. узніма́ць/падніма́ць па трыво́зе

2. (to) перасцерага́ць, папярэ́джваць аб небяспе́цы;

The policeman alerted me to the danger. Паліцэйскі папярэдзіў мяне аб небяспецы.

alertness [əˈlɜ:tnəs] n.

1. пі́льнасць, асцяро́жнасць

2. жва́васць, шпа́ркасць

alga [ˈælgə] n. (pl. algae) во́дарасць, багаві́нне