Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

affluent [ˈæfluənt] adj. бага́ты, шчо́дры; раско́шны;

an affluent society грама́дства ўсеагу́льнага даста́тку

afford [əˈfɔ:d] v. магчы́, мець магчы́масць/мажлі́васць; дазво́ліць сабе́ (набыць);

I can’t afford it. Гэта мне не па кішэні;

I can’t afford the time. Мне некалі; У мяне няма часу; Няма калі.

affront [əˈfrʌnt] n. абра́за, знява́га; прыніжэ́нне; кры́ўда

Afghan1 [ˈæfgæn] n. афга́нец; афга́нка;

the Afghans афга́нцы

Afghan2 [ˈæfgæn] adj. афга́нскі

afield [əˈfi:ld] adv. удалечыні́, далёка ад; во́ддаль, зво́ддаль, наво́ддаль

far/farther/further afield далёка ад (дому)

aflame [əˈfleɪm] adj. які́ ахо́плены по́лымем; у агні́ (таксама перан.);

The house was all aflame. Дом быў ахоплены полымем.

afloat1 [əˈfləʊt] adj. які́ плыве́ па паве́рхні; які́ трыма́ецца на паве́рхні (таксама перан.);

the largest vessel afloat найбуйне́йшае су́дна на плаву́

afloat2 [əˈfləʊt] adv. на вадзе́, на мо́ры;

spend one’s life afloat праве́сці жыццё на мо́ры

afoot [əˈfʊt] adj.

1. які́ рыхту́ецца; які́ знахо́дзіцца ў ста́не падрыхто́ўкі;

There is a plan afoot. Рыхтуецца план.

2. пехато́й, пе́шшу, пе́шкі