Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

trickery [ˈtrɪkəri] n. ашука́нства, падма́н;

get smth. by trickery атрыма́ць што-н. падма́нам

trickle1 [ˈtrɪkl] n.

1. струме́ньчык; ручаі́нка;

The stream is reduced to a mere trickle in summer. Летам ручай ператвараецца ў звычайны ручаёк.

2. нязна́чная ко́лькасць;

a trickle of information струме́ньчык інфарма́цыі

trickle2 [ˈtrɪkl] v.

1. ка́паць; цячы́ то́нкім струме́ньчыкам, струме́ніцца; прасо́чвацца;

The news trickled out. Чуткі прасачыліся.

2. сцяка́цца;

People began trickling onto the square. Людзі пачалі сцякацца на плошчу.

trickster [ˈtrɪkstə] n. махля́р, падма́ншчык, ашука́нец

tricky [ˈtrɪki] adj.

1. склада́ны, мудраге́лісты, заблы́таны (пра сітуацыю);

It’s a tricky question. Гэта складанае пытанне.

2. хі́тры, спры́тны (пра людзей і іх учынкі)

tricolor [ˈtraɪkʌlə] AmE = tricolour

tricolour [ˈtrɪkələ] n. BrE трохко́лерны флаг;

the French Tricolour флаг Фра́нцыі

tricycle [ˈtraɪsɪkl] n. трохко́лавы веласіпе́д

trident [ˈtraɪdnt] n. трызу́бец

tried [traɪd] adj. вы́прабаваны, спра́ўджаны;

tried and tested/trusted BrE праве́раны