Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

infirm [ɪnˈfɜ:m] adj.

1. няду́жы, сла́бы; кво́лы, ляда́шчы

2. няцвёрды;

infirm of purpose нерашу́чы

infirmary [ɪnˈfɜ:məri] n. бальні́ца; амбулато́рыя

infirmity [ɪnˈfɜ:məti] n.

1. няду́жасць, сла́басць

2. недамага́нне; хваро́ба

infix [ˈɪnfɪks] n. ling. і́нфікс

inflame [ɪnˈfleɪm] v.

1. med. запаля́цца (пра рану); выкліка́ць запале́нне

2. fml (with) узбуджа́ць, узру́шваць

inflamed [ɪnˈfleɪmd] adj. запалёны (пра частку цела);

an inflamed eye/throat запалёнае во́ка/го́рла

inflammable [ɪnˈflæməbl] adj. які лёгка загара́ецца/узгара́ецца;

Petrol is highly inflammable. Бензін лёгка ўспыхвае.

inflammation [ˌɪnfləˈmeɪʃn] n. med. запале́нне;

inflammation of the lungs запале́нне лёгкіх

inflate [ɪnˈfleɪt] v.

1. надзіма́ць (паветрам або газам)

2. econ. узніма́ць (цэны)

inflated [ɪnˈfleɪtɪd] adj.

1. празме́рна павялі́чаны (пра цану)

2. пыхлі́вы, фанабэ́рысты, празме́рна ганары́сты;

inflated with pride пыхлі́вы ад ва́жнасці;

inflated language напы́шлівая мо́ва