Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hard-core2 [ˌhɑ:dˈkɔ:] adj. жо́рсткі, цвердало́бы

hard-fisted [ˌhɑ:dˈfɪstɪd] adj. скупы́, сква́пны, хці́вы, скна́рлівы

hard-headed [ˌhɑ:dˈhedɪd] adj.

1. практы́чны, цвяро́зы;

He is a hard-headed businessman. У яго ёсць хватка бізнесмена.

2. упа́рты, цвердало́бы

hard-hearted [ˌhɑ:dˈhɑ:tɪd] adj. бессардэ́чны, бязду́шны, чэ́рствы; бязлі́тасны, жо́рсткі

hard-line [ˌhɑ:dˈlaɪn] adj. які́ прытрымліваецца жо́рсткай лі́ніі; непада́тлівы, няўсту́пчывы, бескампрамі́сны (пра палітыка або палітыку каго-н.)

hard-pressed [ˌhɑ:dˈprest] adj. які́ знаходзіцца ў склада́ным стано́вішчы (асабліва з-за недахопу часу, грошай і да т.п.)

hard-working [ˌhɑ:dˈwɜ:kɪŋ] adj. працаві́ты

hard cash [ˌhɑ:dˈkæʃ] n. BrE гро́шы, ная́ўныя гро́шы, гато́ўка

hard core1 [ˌhɑ:dˈkɔ:] n. ядро́, цэнтр арганіза́цыі

hard currency [ˌhɑ:dˈkʌrənsi] n. finance валю́та, што свабо́дна канверсу́ецца