Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

best1 [best] n.

1. найле́пшае; ле́пшыя лю́дзі;

We’re the best of friends. Мы самыя блізкія сябры;

The town looks its best in summer. Горад мае найлепшы выгляд улетку;

do one’s best рабі́ць усё магчы́мае

2. суке́нка на вы́хад;

Sunday best свято́чная суке́нка

at best у ле́пшым ра́зе;

be (all) for the best да ле́пшага;

make the best of smth. вы́карыстаць што-н. найле́пшым чы́нам/максіма́льна; прыміры́цца з непазбе́жным;

with the best нe горш за і́ншых; наро́ўні з ле́пшымі

best2 [best] adj. (найвыш. ст. ад good) найле́пшы;

We want the children to have the best possible education. Мы хочам, каб нашы дзеці атрымалі як мага лепшую адукацыю.

best3 [best] adv.

1. (найвыш. ст. ад well) лепш за ўсё, найле́пш, найбо́льш, больш за ўсё;

best of all найле́пш, больш за ўсё;

Do as you think best. Рабі так, як лічыш (лепшым).

We’ll try as best we can. Мы будзем імкнуцца зрабіць як мага лепш.

bestial [ˈbestiəl] adj. fml зве́рскі, лю́ты; звяры́ны;

bestial acts зве́рскія ўчы́нкі;

bestial cruelty звяры́ная жо́рсткасць

bestiality [ˌbestiˈæləti] n.

1. скатало́жніцтва

2. fml зве́рскасць, лю́тасць, зве́рства

bestir [bɪˈstɜ:] v. fml разварушы́цца; узварухну́цца;

Bestir yourself! Варушыся!

bestow [bɪˈstəʊ] v. fml (on/upon) прысуджа́ць (званне); прысво́йваць;

bestow a title прысво́йваць ты́тул

best-seller [ˌbestˈselə] бестсе́лер

best man [ˌbestˈmæn] n. (pl.-men) ша́фер

bet1 [bet] n. закла́д;

make a bet ісці́/пайсці́ ў закла́д