Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

anxiety [æŋˈzaɪəti] n.

1. неспако́й, трыво́га; хвалява́нне;

feel anxiety непако́іцца, хвалява́цца

2. мо́цнае жада́нне, імкне́нне;

the people’s anxiety for the war to end мо́цнае жада́нне людзе́й, каб спыні́лася вайна́

anxious [ˈæŋkʃəs]adj.

1. заклапо́чаны, занепако́ены, устрыво́жаны

2. : be anxious about непако́іцца, турбава́цца

3. : She was anxious to see him. Яна вельмі хацела бачыць яго.

anxiously [ˈæŋkʃəsli] adv. неспако́йна, трыво́жна, з хвалява́ннем

any1 [ˈeni] pron.

1. (у пыт. ск.) хто-не́будзь, што-не́будзь; які-не́будзь, не́йкі, хоць які́; ко́лькі-не́будзь;

Do any of you want to come? Хоча хто-небудзь з вас прыйсці?

2. (у адм. ск.) ніхто́, нішто́; нія́кі;

I haven’t talked to any of my friends. Я не гаварыў ні з кім з маіх сяброў.

3. (у сцвярдж. ск.) уся́кі, любы́, ко́жны;

Take any of these books. Бяры любую з гэтых кніг.

any2 [ˈeni] adj.

1. ко́жны, любы́;

Any student knows this. Кожны студэнт ведае гэта;

Come any time (you like). Прыходзь у любы час.

2. (у адм. ск.) нія́кі;

There wasn’t any hope. Не было ніякай надзеі;

There is hardly any doubt. Няма ніякага сумнення;

not in any circumstances ні пры які́х абста́вінах

3. (у пыт. ск.) які́; які́е́будзь;

Is there any news? Ёсць якія-небудзь навіны?

4. : Have you any children? У вас ёсць дзеці?;

He hasn’t any sisters. У яго няма сясцёр;

We haven’t any milk. У нас няма малака.

any3 [ˈeni] adv. : Do you want any more coffee? Вы хочаце яшчэ кавы?;

That didn’t help us any. Гэта нам ніколькі не дапамагло;

I can’t go any farther. Я не магу больш ісці далей.

anybody [ˈenibɒdi] pron.

1. (у пыт. ск.) хто-не́будзь;

Did you speak to anybody? Вы з кім-небудзь гаварылі?

2. (у адм. ск.) ніхто́;

I haven’t spoken to anybody yet. Я ні з кім яшчэ не гаварыў.

3. (у сцвярдж. ск.) ко́жны, любы́, уся́кі;

Anybody can do that. Кожны можа гэта зрабіць.

anyhow [ˈenihaʊ] adv.

1. усё-такі, усё ж (такі); апрача́ таго́; у дада́так

2. як-не́будзь, абы-я́к

anyone [ˈeniwʌn] pron. = anybody

anyplace [ˈenipleɪs] adv. AmE, infml = anywhere