Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

raster [ˈræstə] n. comput. растр;

raster image ра́стравае адлюстрава́нне

raster image processor [ˌræstəˈɪmɪdʒprəʊˌsesə] n. comput. працэ́сар ра́стравых адлюстрава́нняў

rat1 [ræt] n.

1. zool. пацу́к;

Rats leave a sinking ship. Пацукі бягуць з карабля, які тоне.

2. infml здра́днік; рэнега́т; перабе́жчык

rat2 [ræt] v. infml

1. стаць рэнега́там/перабе́жчыкам

2. (on) здра́дзіць, вы́даць (каго-н.), дане́сці (на каго-н.)

rate1 [reɪt] n.

1. но́рма; паме́р;

birth rate нараджа́льнасць;

crime rate пака́зчык злачы́ннасці

2. ста́ўка, тары́ф; та́кса

3. ху́ткасць; тэмп;

the rate of growth тэмп ро́сту

4. finance курс;

the rate of exchange валю́тны курс; абме́нны курс;

dollar rate курс до́лара

at any rate infml ва ўся́кім ра́зе

rate2 [reɪt] v.

1. ацэ́ньваць; падлі́чваць, лічы́ць;

What do you rate his fortune at? У якую суму вы ацэньваеце яго маёмасць?

2. infml лічы́ць, разгляда́ць; меркава́ць;

She is generally rated as one of the best modern poets. Яе лічаць адной з найлепшых сучасных паэтак.

rather [ˈrɑ:ðə] adv.

1. да некато́рай ступе́ні, частко́ва, не́калькі, тро́хі;

rather dull/in teresting/dark/lengthy даво́лі ну́дны/ціка́вы/цёмны/до́ўгі;

Simon’s always been rather a difficult person to get along with. Сайман такі чалавек, з якім заўсёды нялёгка паладзіць.

2. дакла́дней; па пра́ўдзе ка́жучы;

Rather we have won. Наадварот, мы перамаглі;

We came home late last night, or rather, early this morning. Мы прыйшлі позна ўчора, а правільней, сёння раніцай.

rather than лепш, ле́пей; ахво́тней, перава́жна;

I had rather/I would rather/I’d rather я б адда́ў перава́гу, я палічы́ў бы за ле́пшае, я б ахво́тней;

To be honest I’d rather have a quiet night in front of the TV. Шчыра кажучы, я б лепей правёў вечар перад тэлевізарам.

ratification [ˌrætɪfɪˈkeɪʃn] n. ратыфіка́цыя;

condi tional/partial ratification умо́ўная/частко́вая ратыфіка́цыя;

an attempt to delay ratification of the treaty спро́ба адкла́сці ратыфіка́цыю пагадне́ння

ratify [ˈrætɪfaɪ] v. ратыфікава́ць;

The treaty was ra tified by all the member states. Пагадненне было ратыфікавана ўсімі дзяржавамі-членамі.

rating [ˈreɪtɪŋ] n.

1. ацэ́нка; вызначэ́нне, устанаўле́нне ко́шту;

Education has been given a high-priority rating by the new administration. Новая адміністрацыя адводзіць адукацыі прыярытэтную ролю.

2. pl. the ratings рэ́йтынг; і́ндэкс папуля́рнасці;

The film has gone up in the ratings. Папулярнасць фільма ўзрасла.