Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hour [ˈaʊə] n.

1. гадзі́на;

in an hour праз гадзі́ну;

half an hour паўгадзі́ны;

by the hour пагадзі́нна;

an hour and a half паўтары́ гадзі́ны;

within an hour за гадзі́ну або́ менш

2. час, перы́яд, тэ́рмін;

dinner hour час абе́ду

3. pl. hours час пра́цы; працо́ўны дзень;

Opening hours are from 10 to 6 each day. Адчынена з 10.00 да 18.00 кожны дзень;

after hours пасля́ рабо́ты;

out of hours у непрацо́ўны час, у во́льны ад пра́цы час

all hours уве́сь час, у любы́ час;

keep good hours ра́на ўстава́ць і ра́на кла́сціся спаць;

keep late hours по́зна кла́сціся спаць;

the small/early hours зусі́м ра́на, з са́мага ра́нку

hourly1 [ˈaʊəli] adj. які́ здараецца ко́жную гадзі́ну;

There’s an hourly bus here. Аўтобусы тут ходзяць кожную гадзіну;

an hourly rate of pay пагадзі́нная апла́та

hourly2 [ˈaʊəli] adv. штогадзі́ны;

The pills are to be taken hourly. Таблеткі трэба прымаць раз у гадзіну.

house1 [haʊs] n.

1. дом, буды́нак;

an apartment house шматкватэ́рны дом;

a detached house асабня́к

2. дом, жыллё, кватэ́ра;

a house in the country вяско́вы дом; да́ча, ле́цішча

3. (свой) дом, сям’я́, гаспада́рка;

have neither house nor home ≅ не мець ні ха́ты, ні лапа́ты

4. буды́нак (для чаго-н.);

an Opera House о́перны тэа́тр

5. пала́та (у парламенце);

the House of Lords пала́та ло́рдаў

6. тэа́тр, кінатэа́тр;

The house was full. Тэатр быў поўны.

bring the house down вы́клікаць гром апладысме́нтаў, вы́бух сме́ху і да т.п.;

get on like a house on fire BrE, infml пасябрава́ць ху́тка і лёгка;

go all round the houses BrE, infml не гавары́ць пра́ма, вадзі́ць за нос;

keep house ве́сці ха́тнюю гаспада́рку;

on the house бяспла́тна, за кошт устано́вы (бара, рэстарана і да т.п.);

put/set one’s (own) house in order прыве́сці свае́ спра́вы ў пара́дак;

set up house пасялі́цца

house2 [haʊs] v.

1. даць жыллё, забяспе́чыць жыллём;

This block of flats can house 50 families. У гэтым доме могуць жыць 50 сем’яў.

2. прытулі́ць, даць прыту́лак;

The museum is housed in the former estate of the writer. Музей знаходзіцца ў былой сядзібе пісьменніка.

houseboat [ˈhaʊsbəʊt] n. плыву́чы дом; ло́дка або́ ба́ржа, прыстасава́ная для жылля́ або́ ле́тняга адпачы́нку

housebound [ˈhaʊsbaʊnd] adj. прывя́заны, прыкава́ны да до́му (з-за хваробы або з-за ўзросту)

housebreaker [ˈhaʊsbreɪkə] n. узло́мшчык

housecoat [ˈhaʊskəʊt] n. жано́чы хала́т

household [ˈhaʊshəʊld] n.

1. сям’я́, сяме́йнікі, дама́шнія;

the head of the household старэ́йшы ў сям’і́

2. ха́тняя гаспада́рка