Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

companion [kəmˈpæniən] n.

1. кампаньён, тава́рыш; спадаро́жнік

2. па́рная рэч

3. даве́днік, дапамо́жнік

companionship [kəmˈpæniənʃɪp] n. тавары́ства, сябро́ўства, хаўру́с; тавары́скія/сябро́ўскія адно́сіны

company [ˈkʌmpəni] n.

1. кампа́нія (гандлёвая);

an insurance company страхава́я кампа́нія;

a Limited Liability Company кампа́нія з абмежава́най адка́знасцю

2. theatre тру́па

3. кампа́нія, го́сці;

Are you expecting company? Вы чакаеце гасцей?

4. mil. ро́та

5. naut. экіпа́ж, кама́нда

be good/poor company быць ціка́вым/неціка́вым суразмо́ўцам;

bear/keep smb. company склада́ць кампа́нію каму́-н.;

in company with smb. ра́зам з кім-н.;

keep bad company быва́ць у дрэ́ннай кампа́ніі, вадзі́цца з дрэ́ннымі людзьмі́;

keep company with smb. сябрава́ць/дружы́ць/сустрака́цца з кім-н.;

keep good company сустрака́цца з до́брымі людзьмі́, быва́ць у до́брай кампа́ніі;

part company with smb. спыні́ць знаёмства з кім-н.;

two’s company, three’s a crowd ≅ дзе дво́е, там трэ́ці лі́шні

comparable [ˈkɒmpərəbl] adj. (to/with) параўна́льны

comparative1 [kəmˈpærətɪv] n. ling. the comparative вышэ́йшая ступе́нь параўна́ння

comparative2 [kəmˈpærətɪv] adj. параўна́льны, кампараты́ўны; адно́сны

comparatively [kəmˈpærətɪvli] adv. параўна́льна, адно́сна, больш-менш

compare1 [kəmˈpeə] n. lit. параўна́нне

beyond/without compare lit. (ні) ў (яко́е) параўна́нне не ідзе́

compare2 [kəmˈpeə] v.

1. (with) параўно́ўваць, супастаўля́ць, звяра́ць;

compare a translation with the original параўна́ць/зве́рыць перакла́д з арыгіна́лам;

as compared with у параўна́нні з;

it is not to be compared with гэ́та не ідзе́ ні ў яко́е параўна́нне з/гэ́та не́льга параўна́ць з

2. (to) параўно́ўваць, прызнава́ць падо́бным (да чаго-н./каго-н.);

He compares his lover to a rose. Ён параўноўвае сваю каханую з ружай.

compare notes (with smb.) абме́ньвацца ду́мкамі (з кім-н.)

comparison [kəmˈpærɪsn] n. параўна́нне

by/in comparison with у параўна́нні з;

There is no comparison between them. Іх нельга параўноўваць.