Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

communion [kəˈmju:niən] n.

1. агу́льнасць, супо́льнасць

2. зно́сіны, су́вязь;

in communion with nature у це́снай су́вязі з прыро́дай

3. агу́льнасць веравызна́ння

4. Communion relig. прыча́сць, прычашчэ́нне;

receive/take communion прычашча́цца

communism [ˈkɒmjunɪzəm] n. камуні́зм

communist [ˈkɒmjunɪst] n. камуні́ст; камуні́стка

community [kəˈmju:nəti] n.

1. абшчы́на; супо́лка

2. the community грамада́, тавары́ства, згуртава́нне, садру́жнасць, супо́льнасць

commute [kəˈmju:t] v.

1. е́здзіць штодзённа на пра́цу з пры́гарада ў го́рад

2. замяня́ць (асабліва адзін від аплаты другім)

3. змякча́ць пакара́нне

commuter [kəˈmju:tə] n.

1. той, хто штодзённа е́здзіць на пра́цу з пры́гарада ў го́рад

2. пасажы́р, які́ карыстаецца праязны́м або́ льго́тным біле́там

compact1 [ˈkɒmpækt] n. кампа́ктная/прасава́ная пу́дра

compact2 [kəmˈpækt] adj.

1. кампа́ктны, цвёрды

2. сці́слы (стыль), лакані́чны

compact3 [kəmˈpækt] v. рабі́ць больш цвёрдым, спрасо́ўваць

compact disk [ˌkɒmpæktˈdɪsk] n. кампа́кт-дыск