Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

simmer1 [ˈsɪmə] n. паво́льнае кіпе́нне, закіпа́нне;

keep at a simmer/on the simmer падтры́мліваць паво́льнае кіпе́нне

simmer2 [ˈsɪmə] v.

1. трыма́ць на малы́м агні́; кіпе́ць на малы́м агні́

2. (with) бу́лькаць, булькаце́ць; бурлі́ць;

simmer with indignation кіпе́ць ад абурэ́ння;

Ideas were simmering at the back of his mind. У глыбіні яго свядомасці раіліся думкі.

simmer down [ˌsɪməˈdaʊn] phr. v. infml супако́іцца, перакіпе́ць

simoom [sɪˈmu:m] n. саму́м ( вецер)

simper1 [ˈsɪmpə] n. мане́рная ўсме́шка, ухмы́лка

simper2 [ˈsɪmpə] v. мане́рна ўсміха́цца, гавары́ць (што-н.) з дурнава́тай ухмы́лкай;

simper consent пака́зваць зго́ду ўхмы́лкаю

simple [ˈsɪmpl] adj.

1. про́сты, несклада́ны;

a simple statement comput. про́сты апера́тар

2. немудраге́лісты, про́сты;

simple food звыча́йная е́жа;

simple people про́сты люд

3. элемента́рны, нерасклада́льны;

a simple senten ce ling. про́сты сказ

4. прастаду́шны, наі́ўны; дурнава́ты;

as simple as a child шчы́ры як дзіця́

5.я́ўны, відаво́чны;

simple facts го́лыя фа́кты;

the simple truth шчы́рая пра́ўда

simpleton [ˈsɪmplətən] n. dated прасця́к; прасця́чка; ду́рань; дурні́ца

simple-hearted [ˌsɪmplˈhɑ:tɪd] adj. прастаду́шны, няхі́тры

simple-minded [ˌsɪmplˈmaɪndɪd] adj.

1. няхі́тры

2. тупава́ты, дурнава́ты;

a simple-minded approach прастава́тае ста́ўленне

simple fraction [ˌsɪmplˈfrækʃn] n. math. про́сты дроб