Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

simulation [ˌsɪmjuˈleɪʃn] n.

1. сімуля́цыя, прыкі́дванне, прытво́рства;

the simulation of sympathy прытво́рнае спачува́нне

2. прыпадабне́нне;

a simulation fur шту́чнаe фу́тра

simulator [ˈsɪmjuleɪtə] n. трэнажо́р

simultaneity [ˌsɪməltəˈneɪəti] n. аднача́снасць, адначасо́васць

simultaneous [ˌsɪməlˈteɪniəs] adj. (with) адначасо́вы, аднача́сны;

simultaneous translation сінхро́нны перакла́д;

be simultaneous with smth. супада́ць у ча́се (з чым-н.)

sin1 [sɪn] n.

1. грэх;

a life of sin грэ́шнае жыццё;

commit a sin саграшы́ць

2. зага́на, недахо́п; хі́ба;

It’s a sin to stay indoors today. Грэх сядзець сёння дома.

as ugly as sin : She is as ugly as sin. infml Яна такая страшная, як смяротны грэх;

like sin я́расна, апанта́на, ве́льмі мо́цна;

It was raining like sin. Дождж ліў як з вядра.

sin2 [sɪn] v. (against) грашы́ць; паруша́ць (правілы);

sin against the laws of society паруша́ць зако́ны грама́дства

since1 [sɪns] adv. з той пары́, з таго́ ча́су;

I haven’t seen him since. Я не бачыў яго з тых часоў;

not long since няда́ўна;

ever since з тых часо́ў, уве́сь час

since2 [sɪns] prep. з;

since 10 o’clock з 10 гадзі́н

since3 [sɪns] conj.

1. з таго́ ча́су, як;

It is a long time since I saw him last. Прайшло шмат часу з той пары, як я яго бачыў апошні раз.

2. таму́ што, пако́лькі;

Since you are ill, I’ll go alone. Паколькі ты хворы, я паеду адзін.

sincere [sɪnˈsɪə] adj. шчы́ры, чыстасардэ́чны;

sincere friendship сапра́ўднае сябро́ўства;

It’s my sincere belief that… Я шчыра веру, што…