Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

contact lens [ˈkɒntæktlenz] n. канта́ктавая лі́нза

contagion [kənˈteɪdʒn] n.

1. перада́ча, распаўсю́джанне інфе́кцыі

2. fml інфе́кцыя

contagious [kənˈteɪdʒəs] adj.

1. зара́зны, інфекцы́йны, кантагіёзны

2. зара́злівы;

contagious laughter зара́злівы смех

contain [kənˈteɪn] v.

1. умяшча́ць

2. змяшча́ць

3. fml стры́мліваць (пачуцці)

container [kənˈteɪnə] n.

1. умяшча́льня, ёмістасць, ёмішча, пасу́дзіна

2. станда́ртная та́ра, кантэ́йнер

3. рэзервуа́р, прыёмнік

contaminate [kənˈtæmɪneɪt] v.

1. забру́джваць, пэ́цкаць

2. заража́ць, рабі́ць радыеакты́ўным

3. ling. кантамінава́ць

contamination [kənˌtæmɪˈneɪʃn] n.

1. забру́джванне, забрудне́нне

2. заражэ́нне

3. ling. кантаміна́цыя

contamination meter [kənˌtæmɪˈneɪʃnˌmi:tə] n. дазіме́тр, апара́т для вызначэ́ння ная́ўнасці радыеакты́ўных рэ́чываў

contemplate [ˈkɒntəmpleɪt] n.

1. абду́мваць, ду́маць, разду́мваць, меркава́ць

2. fml сузіра́ць, ува́жліва разгляда́ць

contemplation [ˌkɒntəmˈpleɪʃn] n.

1. fml сузіра́нне

2. абду́мванне, ро́здум, разва́га, разважа́нне