Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

beneficence [bɪˈnefisns] п. fml дабрачы́ннасць, дабрадзе́йнасць, міласэ́рнасць

beneficent [bɪˈnefisnt] adj. fml дабрачы́нны, дабрадзе́йны, міласэ́рны

beneficial [ˌbenɪˈfɪʃl] adj. дабратво́рны, кары́сны, жыватво́рны; вы́гадны;

A good diet is beneficial to your health. Добрая дыета прынясе вам карысць.

beneficiary [ˌbenɪˈfɪʃəri] n.

1. асоба, яка́я атрыма́ла вы́гаду ад чаго́-н.

2. law спадкае́мец, спадкае́мнік; спадкае́мніца; даве́рнік ула́снасці

benefit1 [ˈbenɪfɪt] n. вы́гада, кары́сць

benefit2 [ˈbenɪfɪt] v.

1. прыно́сіць кары́сць, прыбы́так;

His studies in the USA will benefit his knowledge of English. Яго вучоба ў ЗША ўдасканаліць яго веды па англійскай мове.

2. атры́мліваць кары́сць, дапамо́гу

benevolence [bəˈnevələns] n.

1. fml дабрыня́, добразычлі́васць

2. дабрачы́ннасць

benevolent [bəˈnevələnt] adj.

1. fml добразычлі́вы

2. дабрачы́нны

benign [bɪˈnaɪn] adj. fml

1. мі́ласцівы, міласэ́рны

2. med. дабрая́касны (пра пухліну)

bent1 [bent] n. схі́льнасць;

She has a bent for mathematics. У яе схільнасць да матэматыкі.