Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

syllabus [ˈsɪləbəs] n. (pl. syllabuses or syllabi) навуча́льная прагра́ма, вучэ́бны план;

be on the syllabus быць зане́сеным у вучэ́бны план

syllogism [ˈsɪlədʒɪzəm] n.

1. logics сілагі́зм; дэдукты́ўны до́каз

2. то́нкі, хі́тры ход

sylph [sɪlf] n.

1. сільф; сільфі́да

2. стро́йная, грацыёзная дзяўчы́на

sylphlike [ˈsɪlflaɪk] adj. грацыёзная, стро́йная, згра́бная (жанчына)

symbiosis [ˌsɪmbaɪˈəʊsɪs] n. (pl. symbioses) biol. сімбіёз

symbol [ˈsɪmbl] n.

1. сі́мвал, знак; эмбле́ма;

The cross is the symbol of Christianity. Крыж – сімвал хрысціянства.

The dove is a symbol of peace. Голуб – эмблема міру.

2. знак, умо́ўнае абазначэ́нне;

phonetic symbols фанеты́чныя зна́кі

symbolic(al) [sɪmˈbɒlɪk(l)] adj. (of) сімвалі́чны;

be symbolic of smth. сімвалізава́ць што-н.

symbolism [ˈsɪmbəlɪzəm] n.

1. сімвалі́зм

2. сімво́ліка

3. сімвалі́чнасць

symbolize, BrE -ise [ˈsɪmbəlaɪz] v. сімвалізава́ць; пака́зваць сімвалі́чна;

The poet symbolizes his lover with a flower. Паэт параўноўвае сваю каханую з кветкаю.

symmetric(al) [sɪˈmetrɪk(l)] adj. сіметры́чны;

the symmetrical arrangement of the gardens сіметры́чная планіро́ўка садо́ў