simple [ˈsɪmpl] adj.
1. про́сты, несклада́ны;
a simple statement comput. про́сты апера́тар
2. немудраге́лісты, про́сты;
simple food звыча́йная е́жа;
simple people про́сты люд
3. элемента́рны, нерасклада́льны;
a simple senten ce ling. про́сты сказ
4. прастаду́шны, наі́ўны; дурнава́ты;
as simple as a child шчы́ры як дзіця́
5.я́ўны, відаво́чны;
simple facts го́лыя фа́кты;
the simple truth шчы́рая пра́ўда
simpleton [ˈsɪmplətən] n. dated прасця́к; прасця́чка; ду́рань; дурні́ца
simple-hearted [ˌsɪmplˈhɑ:tɪd] adj. прастаду́шны, няхі́тры
simple-minded [ˌsɪmplˈmaɪndɪd] adj.
1. няхі́тры
2. тупава́ты, дурнава́ты;
a simple-minded approach прастава́тае ста́ўленне
simple fraction [ˌsɪmplˈfrækʃn] n. math. про́сты дроб
simple fracture [ˌsɪmplˈfræktʃə] n. med. невялі́кі перало́м
simple interest [ˌsɪmplˈɪntrɪst] n. finance про́сты працэ́нт
simple machines [ˌsɪmplməˈʃi:nz] n. pl. найпрасце́йшыя прыла́ды (кола, клін і да т.п.)
simplicity [sɪmˈplɪsəti] n.
1. прастата́, несклада́насць
2. прастаду́шнасць; няхі́трасць;
the simplicity of character прастаду́шнасць, няхі́трасць;
simplicities of cottage life ці́хія ра́дасці вяско́вага жыцця́;
for the sake of simplicity дзе́ля прастаты́; каб было́ прасце́й;
She is simplicity itself. Яна сама наіўнасць.
simplification [ˌsɪmplɪfɪˈkeɪʃn] n. спрашчэ́нне