Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hostage [ˈhɒstɪdʒ] n. зало́жнік;

take smb. hostage узя́ць каго́-н. у зало́жнікі;

hold smb. hostage трыма́ць каго́-н. у зало́жніках

hostages to fortune жо́нка і дзе́ці; са́мыя блі́зкія

hostel [ˈhɒstl] n.

1. інтэрна́т

2. турысты́чны ла́гер; турба́за

hostess [ˈhəʊstəs] n.

1. гаспады́ня

2. сцюардэ́са (самалёта); супрацо́ўніца, яка́я сустрака́е гасце́й (у рэстаране, начным клубе і да т.п.)

3. вяду́чая прагра́мы (на радыё і тэлебачанні)

hostile [ˈhɒstaɪl] adj.

1. варо́жы;

a hostile army а́рмія праці́ўніка

2. (to/towards) непрыхі́льны, непрыя́зны;

a hostile reception ледзяны́ прыём;

be hostile to smb./smth. прыма́ць каго́-н./што-н. у штыкі́; адмо́ўна ста́віцца да каго́-н./чаго́-н.

hostility [hɒˈstɪləti] n.

1. (to/towards) варо́жасць, антагані́зм;

There was open hostility between the two sides. Паміж двума бакамі была непрыхаваная варожасць.

2. pl. hostilities fml вае́нныя дзе́янні;

an outbreak/a cessation of hostilities пача́так/заканчэ́нне вае́нных дзе́янняў