Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hoop [hu:p] n.

1. во́бад, абру́ч

2. абру́ч (цацка);

go/jump through (the) hoop(s) скака́ць праз абру́ч (пра жывёл у цырку)

hooper [ˈhu:pə] n. бо́ндар

hooping cough [ˈhu:pɪŋˌkɒf] n. med. ко́клюш

hoopla [ˈhu:plɑ:] n.

1. infml шумі́ха; мітусня́; тарара́м, вэ́рхал, гармі́дар;

a great hoopla of propaganda крыклі́вая прапаганды́сцкая кампа́нія

2. ко́льцы (гульня – накідванне кольцаў на прадметы, якія разыгрываюцца)

hooray [huˈreɪ] interj. ура́! (перадае радасць або адабрэнне)

hoot1 [hu:t] n.

1. крык (савы)

2. гудо́к, сігна́л

3. крык, гвалт, ля́мант

not care/give two hoots infml : I don’t care a hoot. Мне на гэта напляваць.

hoot2 [hu:t] v.

1. крыча́ць, ву́хкаць (пра саву)

2. крыча́ць (на каго-н.), ашы́кваць, асві́стваць;

hoot an actor асві́стваць акцёра

3. BrE гудзе́ць, гусці́, свіста́ць, выць (пра гудок, сірэну і да т.п.)

hooter [ˈhu:tə] n. BrE, dated сірэ́на, гудо́к, свісто́к

hoover 1 [ˈhu:və] n. BrE пыласо́с

hoover2 [ˈhu:və] v. BrE пыласо́сіць, чы́сціць пыласо́сам