Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hamper1 [ˈhæmpə] n. вялі́кі ко́шык з ве́чкам;

a laundry hamper карзі́на для бялі́зны;

a picnic hamper ко́шык для е́жы

hamper2 [ˈhæmpə] v. fml перашкаджа́ць, заміна́ць; ускладня́ць;

The children hamper my work. Дзеці перашкаджаюць мне працаваць;

His movements were hampered by his heavy overcoat. Цяжкае паліто замінала яго рухам.

hamster [ˈhæmstə] n. zool. хамя́к

hamstring1 [ˈhæmstrɪŋ] n. anat. падкале́ннае сухажы́лле, паджы́лкі

hamstring2 [ˈhæmstrɪŋ] v. (hamstrung) fml

1. зрыва́ць, зво́дзіць на нішто́ (намаганні, планы і да т.п.)

2. падраза́ць кры́лы (каму-н.)

hamstrung [ˈhæmstrʌŋ] past, p.p.hamstring

ham-fisted [ˌhæmˈfɪstɪd] adj. BrE, infml няўклю́дны, нязгра́бны, няспры́тны

ham-handed [ˌhæmˈhændɪd] adj. AmE, infml = ham-fisted