Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

halfway house [ˌhɑ:fweɪˈhaʊs] n. устано́ва для рэабіліта́цыі былы́х зняво́леных, наркама́наў, алкаго́лікаў, псіхі́чных хво́рых і да т.п.

halfwit [ˈhɑ:fwɪt] n. infml ду́рань, ёлуп

half-and-half1 [ˌhɑ:fnˈhɑ:f] n. AmE су́месь малака́ і вяршко́ў (для кавы, гарбаты)

half-and-half2 [ˌhɑ:fnˈhɑ:f] adj.

1. зме́шаны ў дзвюх ро́ўных ча́стках

2. палаві́нчаты; нерашу́чы;

half-and-half enthusiasm стры́маны энтузія́зм

half-and-half3 [ˌhɑ:fnˈhɑ:f] adv. у ро́ўных ча́стках; напала́м, паро́ўну

half-arsed [ˌhɑ:fˈɑ:st] adj. BrE, slang

1. зро́блены абы́ з рук, спе́хам; недаро́блены

2. бесталко́вы, дурнава́ты

half-assed [ˈhɑ:fˌɑ:st] adj. AmE, slang = half-arsed

half-baked [ˌhɑ:fˈbeɪkt] adj. infml нераспрацава́ны, сыры́; неразу́мны; недарэ́чны;

a halfbaked idea нераспрацава́ная/сыра́я ідэ́я

half-breed [ˈhɑ:fbri:d] n. offensive той, хто пахо́дзіць ад бацько́ў ро́зных ра́с; меты́с, мяша́нец

half-brother [ˈhɑ:fˌbrʌðə] n. зво́дны брат