Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

detention [dɪˈtenʃn] n.

1. зняво́ленне, а́рышт;

detention pending trial папярэ́дняе зняво́ленне;

a detention camp ла́гер для інтэрні́раваных

2. затрыма́нне;

give (a) detention пакіда́ць пасля́ ўро́каў

deter [dɪˈtɜ:] v. (from) утры́мліваць, стры́мліваць

detergent [dɪˈtɜ:dʒənt] n. дэтэрге́нт, мы́йны сро́дак (пральны парашок і да т.п.)

deteriorate [dɪˈtɪəriəreɪt] v. пагарша́ць; пагарша́цца; псава́ць; псава́цца

deterioration [dɪˌtɪəriəˈreɪʃn] n.

1. пагаршэ́нне;

deterioration in morals падзе́нне но́раваў

2. ling. дэтэрыяра́цыя, пагаршэ́нне (значэння слова)

determination [dɪˌtɜ:mɪˈneɪʃn] n.

1. рашу́часць

2. fml вызначэ́нне; рашэ́нне

determine [dɪˈtɜ:mɪn] v. fml

1. вызнача́ць

2. выраша́ць;

determine smb.’s fate выраша́ць чый-н. лёс

determined [dɪˈtɜ:mɪnd] adj. рашу́чы, катэгары́чны;

determined character цвёрды хара́ктар

determiner [dɪˈtɜ:mɪnə] n. ling. дэтэрміна́нт

determinism [dɪˈtɜ:mɪnɪzəm] n. philos. дэтэрміні́зм