Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

desert1 [ˈdezət] n. пусты́ня;

a desert island ненасе́лены/бязлю́дны во́страў;

a near desert паўпусты́ня;

the Sahara Desert пусты́ня Саха́ра

desert2 [dɪˈzɜ:t] v.

1. пакіда́ць

2. дэзерці́раваць; уцяка́ць

deserted [dɪˈzɜ:tɪd] adj.

1. пустэ́льны, апусце́лы;

become deserted апусце́ць

2. кі́нуты;

a deserted wife кі́нутая жо́нка

deserter [dɪˈzɜ:tə] n. дэзерці́р; уцяка́ч

desertion [dɪˈzɜ:ʃn] n. дэзерці́рства; уцёкі

deserts [dɪˈzɜ:ts] n. pl.

get one’s just deserts атры́мліваць па заслу́гах (звычайна ў адмоўным сэнсе)

deserve [dɪˈzɜ:v] v. заслуго́ўваць;

It is more than I deserve. Я гэтага не заслужыў.

get what you deserve infml яка́я спра́ва, така́я і сла́ва

deserving [dɪˈzɜ:vɪŋ] adj. fml (of) ва́рты, дасто́йны, які́ заслугоўвае;

deserving of attention ва́рты ўва́гі

design1 [dɪˈzaɪn] n.

1. план;

a design for a garden план са́ду;

a design for a dress эскі́з суке́нкі

2. прае́кт; чарцёж; канстру́кцыя; дыза́йн;

the design of a building прае́кт буды́нка;

the design of a car канстру́кцыя аўтамабі́ля

3. узо́р; малю́нак;

a vase with a design of flowers on it ва́за з кве́ткавым узо́рам

4. наме́р, заду́ма;

by design з наме́рам

design2 [dɪˈzaɪn] v. планава́ць, праектава́ць;

The book is designed for the English reader. Кніга разлічана на англійскага чытача.