Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

denote [dɪˈnəʊt] v. fml азнача́ць, абазнача́ць

denouement [ˌdeɪˈnu:mɒ̃] n. развя́зка (п’есы, рамана)

denounce [dɪˈnaʊns] v.

1. асуджа́ць, выка́зваць неадабрэ́нне

2. дано́сіць (на каго-н.)

3. дэнансава́ць

dense [dens] adj.

1. густы́, ча́сты, шчы́льны (пра лес, туман, насельніцтва і г.д.)

2. infml тупы́; няздо́льны, няке́млівы

density [ˈdensəti] n. гушчыня́, густата́; шчы́льнасць;

population density шчы́льнасць насе́льніцтва, насе́ленасць

densly [ˈdensli] adv. гу́ста; шчы́льна;

a densly populated area густанасе́леная мясцо́васць

dent1 [dent] n. умя́ціна, выбо́іна

make a dent in smth. скараці́ць ко́лькасць чаго́-н. (асабліва грошай);

make a dent in one’s fortune infml праманта́чыць бо́льшую ча́стку свайго́ бага́цця

dent2 [dent] v. пакіда́ць умя́ціну (на чым-н.);

The car got dented in the collision. Пры сутыкненні машына атрымала ўмяціну.

dental [ˈdentl] adj.

1. дэнта́льны, зубны́;

a dental consonant ling. дэнта́льны/зубны́ зы́чны (гук)

2. зубаўрачэ́бны

dentist [ˈdentɪst] n. стамато́лаг, зубны́ ўра́ч