Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

coaster [ˈkəʊstə] n.

1. падста́ўка (для шклянкі, бутэлькі і да т.п.), паддо́н

2. кабата́жнае су́дна

coastguard [ˈkəʊstgɑ:d] n. берагава́я ва́рта

coastline [ˈkəʊstlaɪn] n. берагава́я лі́нія

coat [kəʊt] n.

1. паліто́

2. пінжа́к;

a coat and skirt dated жано́чы касцю́м

3. шэрсць, поўсць, фу́тра, шку́ра (жывёлы);

cast its coat ліня́ць (пра жывёлу)

4. по́крыва, пакрыццё; слой, пласт;

a coat of dust/paint слой пы́лу/фа́рбы

cut one’s coat according to one’s cloth жыць па сро́дках

coating [ˈkəʊtɪŋ] n. слой, пласт (фарбы); по́крыва, пакрыццё

coat of arms [ˌkəʊtəvˈɑ:mz] n. герб

coax [kəʊks] v.

1. угаво́рваць, упро́шваць (каго-н. зрабіць што-н.); ула́шчваць

2. ліслі́віць, дабіва́цца (чаго-н.) з дапамо́гай ліслі́васці або́ ла́скі;

coax a secret out of smb. вы́пытаць у каго́-н. сакрэ́т;

coax smb. out of his money вы́маніць, вы́мантачыць у каго́-н. гро́шы