Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

butter1 [ˈbʌtə] n. ма́сла;

bread and butter хлеб з ма́слам

look as if butter wouldn’t melt in one’s mouth infml прыкі́двацца ціхо́няй

butter2 [ˈbʌtə] v. нама́зваць ма́слам

butter up [ˌbʌtərˈʌp] phr. v. ліслі́віць

buttercup [ˈbʌtəkʌp] n. bot. казяле́ц, лю́цік, курасле́п

butterfly [ˈbʌtəflaɪ] n.

1. маты́ль, матылёк (таксама перан.);

a social butterfly све́цкая прыгажу́ня

2. батэрфля́й (стыль плавання)

buttermilk [ˈbʌtəmɪlk] n. маслёнка

butter-dish [ˈbʌtəˌdɪʃ] n. ма́сленіца

butter-fingers [ˈbʌtəˌfɪŋgəz] п. infml няўме́ка, нязда́ра, нязгрэ́ба;

She is a butter-fingers. У яе ўсё з рук валіцца.

buttock [ˈbʌtək] n. звыч. pl. buttocks я́гадзіцы, зад

button1 [ˈbʌtn] n.

1. гу́зік;

undo buttons расшпі́льваць гу́зікі

2. кно́пка;

press the button наці́снуць на кно́пку

button2 [ˈbʌtn] v. зашпі́льваць; зашпі́львацца;

The dress buttons at the back. Сукенка зашпільваецца на спіне.