Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

brag2 [bræg] v. (about/of) хвалі́цца, выхваля́цца

braggart [ˈbrægət] n. dated хвалько́, выхваля́ка

braid1 [breɪd] n.

1. тасьма́, тасёмка; галу́н

2. каса́ (пра валасы);

She wears her hair in bra ids. Яна заплятае свае валасы ў косы.

braid2 [breɪd] v. пле́сці, заплята́ць (валасы)

brain1 [breɪn] n.

1. мозг;

brain cells мазгавы́я кле́ткі

2. pl. brains мазгі́ (страва)

3. звыч. pl. ро́зум; разумо́выя здо́льнасці; інтэле́кт;

Use your brains! Падумай!;

You need brains as well as brawn to do the job. Для гэтай працы вам патрэбна не толькі сіла, але і мазгі.

4. infml разу́мны/мазгаві́ты чалаве́к

have smth. on the brain infml пастая́нна ду́маць аб не́чым

brain2 [breɪn] v. размажджэ́рыць галаву́, забі́ць мо́цным уда́рам па галаве́ (чалавека або жывёліну)

brainchild [ˈbreɪntʃaɪld] n. арыгіна́льная ду́мка, ідэ́я

brainless [ˈbreɪnləs] adj. бязглу́зды, дурны́

brainstorm1[ˈbreɪnstɔ:m] n.

1. пры́ступ безразва́жнасці/вар’я́цтва/утрапёнасці

2. AmE рапто́ўная бліску́чая/ціка́вая ідэ́я/ду́мка; натхне́нне

brainstorm2 [ˈbreɪnstɔ:m] v. калекты́ўна абмярко́ўваць яку́ю-н. прабле́му