Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

blackcurrant [ˌblækˈkʌrənt] п. bot. чо́рныя парэ́чкі;

a blackcurrаnt bush куст чо́рных парэ́чак

blacken [ˈblækən] v.

1. чарні́ць, рабі́ць чо́рным/цёмным

2. ачарня́ць (імя, рэпутацыю і да т.п.); паклёпнічаць, узво́дзіць паклёп

blackguard [ˈblægɑ:d] п. BrE, dated няго́днік, падлю́га

blackhead [ˈblækhed] n. вуго́р (на скуры)

blacking [ˈblækɪŋ] n. чо́рная ва́кса

blackjack [ˈblækdʒæk] n.

1. дубі́нка

2. гульня́ ў ачко́ (пра карты)

3. піра́цкі чо́рны сцяг

blackleg [ˈblækleg] n. штрэйкбрэ́хер

blacklist1 [ˈblæklɪst] n. чо́рны спіс

blacklist2 [ˈblæklɪst] v. зано́сіць у чо́рны спіс

blackmail1 [ˈblækmeɪl] n. шанта́ж, вымага́нне (грошай)