Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

alternatively [ɔ:lˈtɜ:nətɪvli] adv. на вы́бар; у я́касці альтэрнаты́вы

alter ego [ˌæltərˈi:gəʊ] n. лацін. (pl. alter egos)

1. друго́е «я»

2. са́мы блі́зкі ся́бра

although [ɔ:lˈðəʊ] conj. (у даданых уступальных сказах) хоць, хаця́; нягле́дзячы на то́е што; дарма́ што;

Although he was late he stopped to buy a newspaper. Хоць ён і спазняўся, але спыніўся, каб купіць газету.

altitude [ˈæltɪtju:d] n. вышыня́;

at an altitude of 6000 metres на вышыні́6000 ме́траў

alto [ˈæltəʊ] n. (pl. -os) mus.

1. кантра́льта; альт (голас)

2. альт (музычны інструмент)

altogether [ˌɔ:ltəˈgeðə] adv. ца́лкам, по́ўнасцю; зусі́м; ра́зам

altruism [ˈæltruɪzəm] n. альтруі́зм

altruist [ˈæltruɪst] n. альтруі́ст; альтруі́стка

altruistic [ˌæltruˈɪstɪk] adj. альтруісты́чны