commit [kəˈmɪt] v.
1. рабі́ць (часцей што-н. дрэннае); чыні́ць, учыня́ць; твары́ць;
commit a crime зрабі́ць/учыні́ць злачы́нства;
commit suicide ско́нчыць жыццё самазабо́йствам/самагу́бствам
2. прызнача́ць (грошы, сродкі на што-н.); адво́дзіць (час на што-н.)
3. : commit oneself звя́зваць сябе́ (абавязкамі, абяцаннямі)
4. змяшча́ць;
commit to hospital змясці́ць у бальні́цу;
commit to memory заву́чваць, запаміна́ць;
commit to paper запі́сваць
commitment [kəˈmɪtmənt] n. абавяза́цельства; адда́насць (працы)
committed [kəˈmɪtɪd] adj. адда́дзены яко́й-н. ідэ́і, спра́ве
committee [kəˈmɪti] n. камітэ́т, камі́сія
commodity [kəˈmɒdəti] n. тава́р; праду́кт;
commodity turnover таваразваро́т
common1 [ˈkɒmən] n. абшчы́нная зямля́, абшчы́нны вы́ган
♦
have nothing in common не мець нічо́га агу́льнага;
in common суме́сна, супо́льна
common2 [ˈkɒmən] adj.
1. распаўсю́джаны, звыча́йны;
the common cold звыча́йная прасту́да
2. агу́льны, суме́сны, супо́льны;
the Common Market Агу́льны ры́нак;
for the common good дзе́ля агу́льнага дабра́
3. про́сты; звыча́йны;
the common people про́стыя/звыча́йныя лю́дзі
♦
common or garden BrE, infml звыча́йны
commonly [ˈkɒmənli] adv. звыча́йна
commonplace [ˈkɒmənpleɪs] adj. бана́льны, шабло́нны, збі́ты
Commons [ˈkɒmənz] n. pl. the Commons = the House of Commons