Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

balustrade [ˌbæləˈstreɪd] n. балюстра́да; парапе́т; по́ручні, парэ́нчы

bamboo [ˌbæmˈbu:] n. bot. бамбу́к;

bamboo shoots бамбу́кавыя малады́я па́расткі (якія можна есці)

ban1 [bæn] n. (on) забаро́на;

a total ban on smoking по́ўная забаро́на курэ́ння

ban2 [bæn] v. забараня́ць;

ban a newspaper закры́ць газе́ту;

He was banned from driving for two months. Яму забаранілі кіраваць аўтамабілем на працягу двух месяцаў.

banal [bəˈnɑ:l] adj. бана́льны, шабло́нны, неціка́вы

banality [bəˈnæləti] n. бана́льнасць, трывія́льнасць;

They exchanged banalities for a couple of minutes. Пару хвілін яны абменьваліся банальнасцямі.

banana [bəˈnɑ:nə] n. bot. бана́н;

a bunch of bananas гро́нка бана́наў

go bananas slang раззлава́цца да вар’я́цтва, звар’яце́ць ад зло́сці; зрабі́ць глу́пства

banana republic [bəˌnɑ:nərɪˈpʌblɪk] n. derog. бана́навая рэспу́бліка (бедная, палітычна незбалансаваная краіна, якая фінансава залежыць ад замежнай дапамогі)

band1 [bænd] n.

1. сту́жка, тасьма́;

a crepe band жало́бная павя́зка (на рукаве)

2. паласа́ часто́т (пра радыё)

band2 [bænd] v. звя́зваць, накла́дваць абручы́ (на тару)