Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

indirect [ˌɪndəˈrekt] adj. непрамы́; уско́сны;

an indirect answer ухі́лісты/уні́клівы адка́з;

an indirect route абхо́дны шлях;

indirect taxes уско́сныя пада́ткі

indirect object [ˌɪndərektˈɒbdʒɪkt] n. ling. уско́снае дапаўне́нне

indirect speech [ˌɪndərektˈspi:tʃ] n. ling. уско́сная мо́ва

indiscipline [ɪnˈdɪsɪplɪn] n. fml недысцыплінава́насць

indiscreet [ˌɪndɪˈskri:t] adj.

1. неасцяро́жны, неаба́члівы

2. нясці́плы; нетакто́ўны;

an indiscreet question нетакто́ўнае пыта́нне

indiscretion [ˌɪndɪˈskreʃn] n.

1. неасцяро́жны ўчы́нак;

He committed an indiscretion. Ён прагаварыўся.

2. нясці́пласць

indiscriminate [ˌɪndɪˈskrɪmɪnət] adj. непатрабава́льны, неперабо́рлівы; бязла́дны

indiscriminately [ˌɪndɪˈskrɪmɪnətli] adv. сумбу́рна, бязла́дна

indispensable [ˌɪndɪˈspensəbl] adj. (to) (абсалю́тна) неабхо́дны; незаме́нны;

Air is indispensable to life. Паветра неабходна для жыцця.

indisposed [ˌɪndɪˈspəʊzd] adj. fml нездаро́вы