Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hornet [ˈhɔ:nɪt] n. zool. аса́; шэ́ршань;

a hornet’s nest асі́нае гняздо́

horny [ˈhɔ:ni] adj.

1. рагавы́;

horny substance рагаво́е рэ́чыва

2. мазо́лісты, гру́бы, жо́рсткі;

horny hands мазо́лістыя ру́кі

3. infml сексапі́льны;

look horny выгляда́ць сексуа́льна

4. infml сексуа́льна ўзбу́джаны

horoscope [ˈhɒrəskəʊp] n. гараско́п

horrendous [hɒˈrendəs] adj. страшэ́нны, жахлі́вы, жу́дасны

horrible [ˈhɒrəbl] adj. жахлі́вы, жу́дасны;

horrible weather жахлі́вае надво́р’е;

a horrible nightmare жу́дасны кашма́р

horrid [ˈhɒrɪd] adj. dated or infml бры́дкі, агі́дны; жахлі́вы, страшэ́нны;

What a horrid idea! Якая жудасная думка!

horrific [həˈrɪfɪk] adj. жахлі́вы, здо́льны выкліка́ць страх; ве́льмі ке́пскі;

He had a horrific trip. У яго было жудаснае падарожжа.

horrify [ˈhɒrɪfaɪ] v. пало́хаць, жаха́ць; шакі́раваць, абура́ць;

It horrified her to think that he had been prisoned. Ёй страшна было падумаць, што яго забралі ў турму.

horrifying [ˈhɒrɪfaɪɪŋ] adj. жахлі́вы, страшэ́нны;

horrifying scenes страшэ́нныя сцэ́ны

horror [ˈhɒrə] n.

1. жах; жу́дасць;

in horror у жу́дасным ста́не;

to his horror яму́ на страх

2. pl. horrors жа́хі, жахлі́выя трагі́чныя здарэ́нні;

the horrors of war жа́хі вайны́;

a horrorfilm фільм жа́хаў

3. infml жах, не́шта непрые́мнае, агі́днае, сме́шнае;

Her son is a little horror. Яе сын – нейкае гора.

horror of horrors BrE, iron. горш не быва́е