Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

far-reaching [ˌfɑ:ˈri:tʃɪŋ] adj. ва́жны, сур’ёзны; які́ мае сур’ёзныя насту́пствы/вы́нікі ў дале́йшым;

far-reaching consequences сур’ёзныя насту́пствы;

far-reaching reforms ва́жныя рэфо́рмы

far-sighted [ˌfɑ:ˈsaɪtɪd] adj.

1. прадба́члівы, празо́рлівы

2. дальназо́ркі

Far East [ˌfɑ:rˈi:st] n. the Far East Далёкі Усхо́д

fascinate [ˈfæsɪneɪt] v. чарава́ць, зачаро́ўваць, прыво́дзіць у захапле́нне

fascinating [ˈfæsɪneɪtɪŋ] adj. чаро́ўны, захапля́льны

fascination [ˌfæsɪˈneɪʃn] n. зачарава́нне, чаро́ўнасць

fascism [ˈfæʃɪzəm] n. фашы́зм

fascist1 [ˈfæʃɪst] n. фашы́ст; фашы́стка

fascist2 [ˈfæʃɪst] adj. фашы́сцкі

fashion [ˈfæʃn] n.

1. мане́ра, спо́саб, лад

2. мо́да, фасо́н;

in/out of fashion у мо́дзе, мо́дны/нямо́дны

after a fashion у пэ́ўнай ступе́ні, сяк-так;

after the fashion of smb./smth. fml у сты́лі каго́-н. або́ чаго́-н.