Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

compost [ˈkɒmpɒst] n. кампо́ст;

a compost heap кампо́сны бурт

compound1 [ˈkɒmpaʊnd] n.

1. агаро́джаная тэрыто́рыя

2. ling. склада́нае сло́ва

3. chem. састаўно́е рэ́чыва

compound2 [ˈkɒmpaʊnd] adj. састаўны́, склада́ны;

compound glass шматсло́йнае шкло;

a compound predicate ling. састаўны́ выка́знік;

a compound sentence ling. складаназлу́чаны сказ;

a compound word ling. склада́нае сло́ва

comprehend [ˌkɒmprɪˈhend] v. разуме́ць, уразуме́ць, зразуме́ць; ахапі́ць (розумам), усведамля́ць

comprehension [ˌkɒmprɪˈhenʃn] n.

1. разуме́нне, усведамле́нне;

It’s beyond my comprehension. Гэта вышэй за маё разуменне.

2. зада́нні або практыкава́нні на праве́рку разуме́ння тэ́ксту

comprehensive1 [ˌkɒmprɪˈhensɪv] n. BrE адзі́ная агульнаадукацы́йная сярэ́дняя шко́ла

comprehensive2 [ˌkɒmprɪˈhensɪv] adj. усеабды́мны, вычарпа́льны, шыро́кі, вялі́кі;

compre hensive knowledge усебако́выя ве́ды;

a comprehen sive list по́ўны спіс;

a comprehensive school BrE адзі́ная агульнаадукацы́йная сярэ́дняя шко́ла

compress [kəmˈpres] v. сціска́ць

compression [kəmˈpreʃn] n. сціска́нне, сціск, ушчыльне́нне, згушчэ́нне; кампрэ́сія

compressor [kəmˈpresə] n. tech. кампрэ́сар