Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

anorexic2 [ænəˈreksɪk] adj. med. які́ пакутуе ад анарэ́ксіі

another [əˈnʌðə] adj., pron.

1. другі́;

one after another адзі́н за адны́м;

one another адзі́н аднаго́

2. другі́, і́ншы;

in another room у другі́м пако́і;

another time і́ншым ра́зам;

one way or another так ці іна́кш

3. яшчэ́ адзі́н;

Please give me another cup of coffee. Калі ласка, дайце мне яшчэ (адзін) кубачак кавы;

Have another go. Зрабіце яшчэ адну спробу.

answer1 [ˈɑ:nsə] n.

1. адка́з;

in answer to your letter у адка́з на ваш ліст;

I rang the bell, but there was no answer. Я пазваніў (у дзверы), але адказу не было.

2. тлумачэ́нне, рашэ́нне;

There is no simple answer to the problem. Няма простага рашэння гэтай праблемы.

answer2 [ˈɑ:nsə] v.

1. адка́зваць;

answer a question адка́зваць на пыта́нне;

answer the door/the door bell адчыня́ць дзве́ры (на стук ці званок);

answer the telephone адка́зваць на тэлефо́нныя званкі́

2. адпавяда́ць;

answer requirements адпавяда́ць патрабава́нням;

answer the purpose адпавяда́ць мэ́це

3. : answer a charge абвярга́ць абвінава́чанне

4. : The dog answers to the name of Rex. Сабака адклікаецца на мянушку Рэкc;

The wound answered to treatment. Рана паддавалася лячэнню.

answer back [ˌɑ:nsəˈbæk] phr. v. пярэ́чыць; гавары́ць дзёрзкасці (у адказ); агрыза́цца

answer for [ˌɑ:nsəˈfɔ:] phr. v. адка́зваць, не́сці адка́знасць;

You will answer for your behaviour. Вы адкажаце за свае паводзіны.

answerable [ˈɑ:nsərəbl] adj. (to, for)

1. адка́зны (за);

I am answerable for his safety. Я нясу адказнасць за яго бяспеку.

2. на які́ можна даць адка́з;

His arguments are not answerable. На яго аргументы нельга адказаць.

answering machine [ˈɑ:nsərɪŋməˌʃi:n] n. аўтаадка́зчык

answer phone [ˈɑ:nsəˌfəʊn] = answering machine

ant [ænt] n. мура́шка

have ants in one’s pants infml круці́цца, ёрзаць

antagonism [ænˈtægənɪzəm] n. антагані́зм; варо́жасць

antagonist [ænˈtægənɪst] n. антагані́ст, непрыміры́мы праці́ўнік