Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

third world [ˌθɜ:dˈwɜ:ld] n. the Third World трэ́ці свет;

third-world countries краі́ны трэ́цяга све́ту (Афрыкі, Азіі)

thirst1 [θɜ:st] n.

1. сма́га;

satisfy one’s thirst наталя́ць сма́гу;

die of thirst паміра́ць ад сма́гі

2. (for) пра́га; мо́цнае жада́нне;

a/the thirst for knowledge пра́га да ве́даў

thirst2 [θɜ:st] v.

1. хаце́ць піць, паку́таваць ад сма́гі

2. (for) пра́гнуць, паку́таваць ад жада́ння;

thirst for wealth пра́гнуць бага́цця

thirsty [ˈθɜ:sti] adj.

1. сасма́глы, перасо́хлы;

I am thirsty. Я хачу піць.

2. (for) пра́гны (да);

thirsty for power пра́гны да ўла́ды

thirteen [ˌθɜ:ˈti:n] пum., n. трына́ццаць;

He is thirteen years old. Яму трынаццаць гадоў.

the thirteen superstition забабо́н, звя́заны з лі́чбай трына́ццаць

thirteenth [ˌθɜ:ˈti:nθ] num., п. трына́ццаты;

He is in his thirteenth year. Яму ідзе трынаццаты год.

thirtieth [ˈθɜ:tiəθ] num., n. трыцца́ты; трыцца́тая ча́стка;

He arrived thirtieth. Ён прыехаў трыццатым.

thirty [ˈθɜ:ti] num., n. тры́ццаць;

It happened in the thirties. Гэта здарылася ў трыццатыя гады;

She is in her thirties. Ёй трыццаць з нечым гадоў.

this1 [θɪs] pron. (pl. these)

1. гэ́та;

What is this? Што гэта?

2. гэ́та, гэ́ты;

Look at this picture. Паглядзі на гэтую карціну;

this afternoon сёння днём;

this very moment у гэ́ты мо́мант, якра́з, цяпе́р;

this day last year у гэ́ты ж са́мы дзень у міну́лым го́дзе;

in this day and age у на́шыя дні;

What’s all this noise? Што гэта за шум?

this and that той або́ і́ншы;

this way сюды́;

like this так вось, такі́м чы́нам;

Do it like this. Рабі гэта так.

this2 [θɪs] adv. так; да тако́й ступе́ні;

this high вось тако́й вышыні́