Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

halt2 [hɔ:lt] v. спыня́ць; спыня́цца; затры́мліваць; затры́млівацца;

halt! mil. стой!

halter [ˈhɔ:ltə] n. по́вад, павадо́к; абро́ць (прадмет вупражы)

halting [ˈhɔ:ltɪŋ] adj. нерашу́чы, хі́сткі; няўпэ́ўнены, няпэ́ўны;

in a halting voice няўпэ́ўненым го́ласам;

halting steps няцвёрдыя кро́кі

haltingly [ˈhɔ:ltɪŋli] adv. запіна́ючыся; спатыка́ючыся

halve [hɑ:v] v.

1. дзялі́ць папала́м; дзялі́цца (чым-н.);

Let’s halve the work between the two of us. Давай падзелім работу (паміж намі).

2. змянша́ць напало́ву;

That will halve the profits. Гэта зменшыць прыбытак удвая.

halves [hɑ:vz] pl.half1;

go halves дзялі́ць ро́ўна напала́м (прыбыткі)

ham1 [hæm] n.

1. вяндлі́на, шы́нка; кумпя́к

2. радыёама́тар

3. infml бязда́рны акцёр, які́ пераігрывае;

a ham performance бязда́рная п’е́са

4. infml сцягно́, ля́жка

ham2 [hæm] v. :

♦ ham it up infml пераі́грываць (пра акцёра на сцэне)

hamburger [ˈhæmbɜ:gə] n. га́мбургер, бу́лачка з се́чаным біфштэ́ксам або́ катле́тай

hamlet [ˈhæmlət] n. вёсачка