Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

deflation [dɪˈfleɪʃn] n.

1. выпампо́ўванне, выпуска́нне паве́тра/га́зу (пра шыны, балон і да т.п.)

2. econ. дэфля́цыя, скарачэ́нне вы́пуску грашо́вых зна́каў

deflect [dɪˈflekt] v. адхіля́ць; адхіля́цца (ад маршруту, траекторыі і да т.п.)

deflection [dɪˈflekʃn] n. адхіле́нне;

the аngle of deflection ву́гал адхіле́ння

deforest [ˌdi:ˈfɒrɪst] v. высяка́ць лясы́; абязле́сіць (мясцовасць);

a deforested area абязле́сеная мясцо́васць

deform [dɪˈfɔ:m] v. дэфармава́ць; зняве́чваць

deformed [dɪˈfɔ:md] adj. дэфармава́ны; зняве́чаны

defrost [ˌdi:ˈfrɒst] v. адтава́ць; адта́йваць;

defrost a refrigerator размаро́жваць халадзі́льнік

deft [deft] adj. ло́ўкі, спры́тны, уві́шны; бо́рзды, жва́вы

defuse [ˌdi:ˈfju:z] v.

1. зніма́ць узрыва́льнік (міны, снарада і да т.п.)

2. разраджа́ць (перан.);

defuse international tension разраджа́ць міжнаро́дную напру́жанасць

defy [dɪˈfaɪ] v.

1. не падпарадко́ўвацца

2. ігнарава́ць