Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

indebted [ɪnˈdetɪd] adj. (to, for)

1. у даўгу́;

He was indebted to thebank. Ён завінаваціўся банку;

How much am I indebted to you? Колькі я вам вінен?

2. fml абавя́заны, удзя́чны;

I am greatly indebted to you for your assistance. Я вам вельмі ўдзячны за дапамогу.

indecent [ɪnˈdi:snt] adj.

1. непрысто́йны;

an indecent remark непрысто́йная заўва́га;

an indecent joke непрысто́йны жарт

2. ненале́жны;

He left us with indecent haste. Ён развітаўся з намі занадта хутка.

indecipherable [ˌɪndɪˈsaɪfrəbl] adj. неразбо́рлівы (почырк, подпіс і да т.п.)

indecision [ˌɪndɪˈsɪʒn] n.

1. нерашу́часць

2. няпэ́ўнасць, неперакана́ўчасць

indecisive [ˌɪndɪˈsaɪsɪv] adj.

1. нерашу́чы (пра чалавека)

2. няпэ́ўны, неперакана́ўчы;

an indecisive answer няпэ́ўны адка́з;

indecisive evidence неперакана́ўчы до́каз

indeed [ɪnˈdi:d] adv.

1. на са́май спра́ве, сапраўды́;

Are you pleased with your work? – Yes, indeed. Вы задаволены сваёй працай? – Безумоўна.

2. BrE надзвы́чай;

We enjoyed the film very much indeed. Фільм нам надзвычай спадабаўся.

indefatigable [ˌɪndɪˈfætɪgəbl] adj. fml нясто́мны

indefinite [ɪnˈdefɪnət] adj. няпэ́ўны, нявы́значаны;

the indefinite article ling. неазнача́льны арты́кль;

an indefinite pronoun ling. неазнача́льны займе́ннік

indefinitely [ɪnˈdefɪnətli] adv. бяско́нца;

You can keep the book indefinitely. Вы можаце трымаць кнігу неабмежаваны час.

indelible [ɪnˈdeləbl] adj.

1. незабы́ўны;

an indelible impression незабы́ўнае глыбо́кае ўра́жанне

2. нязмы́ўны (таксама перан.);

indelible ink нязмы́ўнае чарні́ла;

an indelible shame нязмы́ўная га́ньба