Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

historian [hɪˈstɔ:riən] n. гісто́рык

historic [hɪˈstɒrɪk] adj. гістары́чны, які́ мае гістары́чнае значэ́нне;

historic events гістары́чныя падзе́і

historical [hɪˈstɒrɪkl] adj. гістары́чны, які́ мае адно́сіны да гісто́рыі; які́ вядомы ў гісто́рыі;

a historical novel гістары́чны рама́н

history [ˈhɪstri] n. гісто́рыя;

history books гістары́чныя кні́гі

history repeats itself гісто́рыя паўтара́ецца;

make history/go down in history рабі́ць/ствара́ць гісто́рыю

histrionic [ˌhɪstriˈɒnɪk] adj. fml (неадабральна)

1. сцэні́чны, акцёрскі

2. тэатра́льны, ненатура́льны; шту́чны;

histrionic merriness шту́чная весяло́сць

hit1 [hɪt] n.

1. удар, штуршо́к;

give smb./smth. a hit уда́рыць каго́-н./што-н.;

a clever hit тра́пны ўдар

2. папада́нне;

He scored a direct hit. Ён патрапіў проста ў цэль.

3. по́спех, уда́ча, уда́лая спро́ба; хіт, нешта ве́льмі папуля́рнае ці паспяхо́вае (пра фільм, кнігу, песню, п’есу і да т.п.);

be a big hit мець вялі́кі по́спех;

His book was a hit. Яго кніга мела вялікі поспех;

make a hit ствары́ць сенса́цыю;

I want to buy a CD with the latest hits. Я хачу набыць дыск з самымі папулярнымі песнямі.

4. slang до́за нарко́тыку

5. AmE, slang жо́рсткае злачы́нства або́ забо́йства

6. вы́нік по́шуку (асабліва ў інтэрнэце)

be/make a hit (with smb.) спадаба́цца (каму́-н.) адра́зу, з пе́ршай сустрэ́чы;

She has made a big hit with Charlie. Яна адразу вельмі спадабалася Чарлі.

hit2 [hɪt] v. (hit)

1. біць;

hit smb. a heavy blow мо́цна каго́-н. уда́рыць

2. пацэ́льваць;

hit a target трапля́ць у цэль

3. закрана́ць за жыво́е;

He is hit in his pride. Яго самалюбства абражана.

hit home зачапі́ць за жыво́е;

hit on/upon smth. знайсці́, натра́піць; напа́сці, наткну́цца на што-н.;

hit the headlines зрабі́ць сенса́цыю;

hit the ceiling/roof infml раз’ю́шыцца;

hit the hay/sack ісці́ спаць;

hit the nail on the head праві́льна ўгада́ць, здагада́цца;

hit the road/trail infml выпраўля́цца ў даро́гу;

hit smb. (straight/right) in the eye кі́дацца ў во́чы каму́-н.

hit back [ˌhɪtˈbæk] phr. v. адказа́ць на ўдар, даць зда́чы; адказа́ць на напа́дкі тым жа

hit off [ˌhɪtˈɒf] phr. v. :

hit it off with smb. infml сябрава́ць з кім-н.

hit out [ˌhɪtˈaʊt] phr. v. (at) накі́двацца, напада́ць (на каго́-н.); бі́цца, лупі́ць без разбо́ру (каго́-н.)

hit up [ˌhɪtˈʌp] phr. v. : hit smb. up for smth. AmE, infml пазыча́ць; выпро́шваць у каго́-н. што-н.

hitch1 [hɪtʃ] n.

1. штуршо́к, рыво́к (уверх)

2. перашко́да, замі́нка, затры́мка;

The party went off without a hitch. Вечарына прайшла гладка.

hitch2 [hɪtʃ] v.

1. е́здзіць на спадаро́жных машы́нах;

They hitched a ride in a lorry. Яны пад’ехалі на грузавіку.

2. прывя́зваць;

hitch the horse to the cart прывяза́ць каня́ да во́за

hitch up [ˌhɪtʃˈʌp] phr. v. падця́гваць (штаны, спадніцу і да т.п.)

hitchhike [ˈhɪtʃhaɪk] v. падаро́жнічаць аўтасто́пам