Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hid [hɪd] past hide2

hidden [ˈhɪdn] p.p.hide2

hide1 [haɪd] n.

1. звяры́ная ску́ра (нявырабленая і вырабленая)

2. infml чалаве́чая ску́ра

3. (паляўні́чая) заса́да, тайні́к

have/tan smb.’s hide dated, infml стро́га пакара́ць каго́-н.;

not see hide nor hair of smb./smth. infml і по́чуту няма́, нічо́га не чува́ць пра каго́-н./што-н.

hide2 [haɪd] v. (hid, hidden) хава́ць; хава́цца

hide one’s light under a bushel BrE уто́йваць свой ро́зум і та́лент; быць залі́шне сці́плым

hideaway [ˈhaɪdəweɪ] n. схо́вішча; прыту́лак

hidebound [ˈhaɪdbaʊnd] adj. абмежава́ны, вузкало́бы; закасне́лы

hideous [ˈhɪdiəs] adj. агі́дны; га́дкі, бры́дкі; страшэ́нны, жахлі́вы;

a hideous face бры́дкі твар;

a hideous crime жахлі́вае злачы́нства;

a hideous house страшэ́нны дом

hide-and-seek [ˌhaɪdnˈsi:k] n. гульня́ ў хо́ванкі

hiding [ˈhaɪdɪŋ] n.

1. хава́нне, уто́йванне;

go into hiding хава́цца

2. infml біццё, лупцава́нне

on a hiding to nothing у безвыхо́дным стано́вішчы, у тупіку́