Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

half-price1 [ˌhɑ:fˈpraɪs] n. паўцаны́;

sell smth. at half-price прадава́ць што-н. за паўцаны́

half-price2 [ˌhɑ:fˈpraɪs]adj., adv. за паўцаны́;

a half-price sale про́даж тава́ру са скі́дкай 50%;

Children go half-price. На дзіцячыя білеты скідка 50%.

half-sister [ˈhɑ:fsɪstə] n. зво́дная сястра́

half-term [ˌhɑ:fˈtɜ:m]n. каро́ткія кані́кулы/вака́цыі (у сярэдзіне семестра, чвэрці і да т.п.)

half-timbered [ˌhɑ:fˈtɪmbəd] adj. драўля́на-цагля́ны

half-time [ˌhɑ:fˈtaɪm] n. sport перапы́нак памі́ж та́ймамі

half-yearly1 [ˌhɑ:fˈjɪəli] adj.

1. паўгадавы́;

halfyearly meetings схо́ды, які́я право́дзяцца раз на паўго́да

2. які́ выходзіць раз на/у паўго́да;

This collection of articles is a half-yearly edition. Гэты зборнік артыкулаў выходзіць раз на паўгода.

half-yearly2 [ˌhɑ:fˈjɪəli] adv. раз на/у паўго́да; два разы́ на/у год

half board [ˌhɑ:fˈbɔ:d] n. BrE паўпансіён (сняданак і вячэра)

half day [ˌhɑ:fˈdeɪ] n. няпо́ўны працо́ўны дзень, каро́ткі дзень;

She works half days. Яна працуе на паўстаўкі/няпоўны дзень.