Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

homograph [ˈhɒməgrɑ:f] n. ling. амо́граф

homonym [ˈhɒmənɪm] n. ling. амо́нім

homophone [ˈhɒməfəʊn] n. ling. амафо́н

homosexual [ˌhəʊməˈsekʃuəl] adj. гомасексуа́льны

Homo sapiens [ˌhəʊməʊˈsæpienz] n. го́ма са́піенс, чалаве́к як разу́мнае стварэ́нне

homy [ˈhəʊmi] adj. = homey

hone [həʊn] v. вастры́ць (брытву); палірава́ць;

hone skills адто́чваць уме́нні, удаскана́льваць майстэ́рства

honest [ˈɒnɪst] adj.

1. сумле́нны, добрасумле́нны;

honest means зако́нныя сро́дкі

2. прамы́, шчы́ры, адкры́ты;

an honest answer шчы́ры адка́з

honest to God/goodness! кляну́ся!; дальбо́г!

honestly [ˈɒnɪstli] adv.

1. шчы́ра, чэ́сна;

I can honestly say… Я магу шчыра сказаць…

2. пра́ў да, дальбо́г; шчы́ра ка́жучы;

Honestly, I didn’t tell anyone! Праўда, я нікому не сказаў!

3. infml (перадае незадаволенасць) як гэ́та (так);

Honestly! Whatever will you think of next? Што яшчэ прыдумаеш, на самай справе?

honesty [ˈɒnəsti] n. сумле́ннасць; шчы́расць, адкры́тасць

honesty is the best policy сумле́ннасць – ле́пшая палі́тыка;

in all honesty шчы́ра ка́жучы